Новости

У Мінску адбудзецца круглы стол на тэму «Шматмоўе і культурная спадчына II Еўрапейскіх гульняў 2019 года»
07 февраля 2018

8 лютага 2018 года а 11:00 у прэс-цэнтры інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik Беларусь па адрасе: вул. Камуністычная, д.86 адбудзецца круглы стол на тэму “Шматмоўе і культурная спадчына II Еўрапейскіх гульняў 2019 года”. Запланаваны ўдзел наступных спікераў: А.А. Котава (намесніка дырэктара Дырэкцыі), А.М. Карлюкевіча (Міністра інфармацыі), М.П. Партнога (намесніка міністра спорта і турызму), С.А. Фурманава (начальніка упраўлення спорта і турызму Мінгарвыканкама), А.М.Анісім (дэпутата Палаты прадстаўнікоў), І.П. Сярэдзіча (галоўнага рэдактара газеты “Народная Воля”), А.Д. Вавілава (рэжысёра-пастаноўшчыка), А.А. Трусава (гісторыка, ганаровага старшыні “ТБМ”).

Агульныя пытанні для абмеркавання:

  • уклад II Еўрапейскiх гульняў у папулярызацыю культуры Беларуci, асноўныя культурна-адукацыйныя мэты Гульняў, уцягнутасць моладзi ў спартыўнае жыцце краiны;
  • павышэнне турыстычнай прывабнасцi Беларусi за кошт PR-кампанii II Еўрапейскiх гульняў і ўзвышэнне прэстыжу Рэспублiкi Беларусь на мiжнароднай арэне;
  • улiчваючы мiжнародны статус падзеi, якiя мовы будуць найбольш задзейнiчаны пры падрыхтоўцы i правядзеннi мерапрыемства.

Просім прадстаўнікоў СМІ прыходзіць для рэгістрацыі не пазней за 10:40.

Приложенные файлы: